вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Да 1946 наз. Узніцкая Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва. 412 ж., 173 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.